Каб праславіць Бога не толькі сумеснай малітваю, але і працай на карысць Паўсюднага Касцёла, у Магілёве, 26 верасня а 10.00 гадзіне адбудзецца суботнік у будынку па вуліцы Ленінская, 27, які прыналежыць Касцёлу.
“Гэты будынак помнік архітэктуры ХІХ ст., які патрабуе капітальнага рамонту і рэканструкцыі. У гэтым будынку павінен размяшчацца душпастырскі цэнтр Магілёўскай часткі нашай архідыяцэзіі” – зазначае ў адмысловым звароце да святароў і вернікаў біскуп Аляксандр. “Звяртаюся да вас з просьбай аб магчымай дапамозе прыбраць тэрыторыю ўнутры нашага будынку. Просьба ўзяць з сабой працоўнае адзенне, граблі і лапату. Акцыя распачнецца благаслаўленнем а 10.00 гадзіне каля ўваходу ў Катэдральны Касцёл.”
Разам мы можам зрабіць больш…