13 снежня сёлетняга года ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша, прысвечана ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую Каталіцкі Касцёл святкуе 8 снежня. Для парафіі ў Крычаве – гэта адпустовае свята.
У межах штогадовых дэканскіх адведзін кіраўнік Магілёўскага дэканата ў днях 6-9 лютага наведаў парафіяльныя супольнасці ў Крычаве і Касцюковічах.
9 лютага кс. Павел Адамовіч, душпастыр Крычаўскай парафіі, ад імя парафіяльнай супольнасці падрыхтаваў неабходны пакет дакументаў і звярнуўся ў адпаведны аддзел райвыканкама з просьбай аб дазволе на рэканструкцыю будынка, у якім размяшчаецца і ажыццяўляе дзейнасць парафія.