Дадзеная працэдура – неабходны этап у аднаўленні будынка, паколькі на сённяшні дзень ён ужо патрабуе рамонтных прац. Да таго ж, у планах правесьці работы па ўцяпленні будынка, падводу вадапроваду, уладкаванне каналізацыі, падключэнне электраатаплення – агульна кажучы, зрабіць шмат для таго, каб будынак не толькі набыў больш сакральны выгляд, але і стаў больш зручным у выкарыстанні для парафіяльнага жыцця.
Дадзеная справа стала магчымай з ініцыятывы Арцыбіскупа Юзафа, які прыкладвае шмат высілкаў для таго, каб Касцёл на Магілёўшчыне ўзрастаў у Божых ласках. Уласнымі сіламі парафіяльная супольнасць не зможа рэалізаваць задуманае.
Запрашаем працягваць маліцца аб аднаўленні веры на Магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Хрыстоваму Крыжу.