“Гэты храм мог бы зрабіць гонар кожнаму гораду, тым больш, што ў ім зберагліся фрэскі, у прыватнасці вельмі рэдкія на Беларусі фрэскі на свецкія тэмы: штурм горада Трубяцкім і “трубяцкая разня”. Зроблена гэта па свежых слядах здарэння і зроблена здорава.
Ды і ўвогуле храм уражвае кожнага і сваім вонкавым выглядам, і сваім інтэр’ерам. Будынак трывала, і, адначасова, лёгка стаіць на зямлі. Ён, нібыта, і прысадзісты, але, адначасова, такі бязважкі, што душа разам з ім адрываецца ад зямлі, асабліва калі над вежамі ягонымі бягуць аблокі, і сам ты разам з храмам, плывеш з імі некуды.”
У.Караткевіч “Дыяментавы горад”.
16 жніўня а 15 гадзіне адбылася святая Імша з нагоды ўрачыстасці Унебаўзяцця НПМ ў мсціслаўскім касцёле. Памаліцца разам з парафіяльнай супольнасцю, якая, нажаль, перажывае не найлепшыя свае часы, сабраліся вернікі з магілёўскіх парафіяў, а таксама каталікі з Крычава, Шклова, Горак, Фашчаўкі, Княжыц. Вельмі нечаканай радасцю для мсціслаўскіх парафіянаў стала і тое, што ўжо другі год запар даволі шматліка збіраюцца ў Мсціслаўі і святары дэканату.
5 чэрвеня ў мсціслаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі стала асаблівым днём, бо супольнасць каталікоў з пастырскай візітацыяй наведаў біскуп Аляксандр.
24 верасня ў Мсціслаўскім касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася малітва з нагоды “Дажынак-2016”.