У прывітальным слове кс. Роберт Мацееўскі пажадаў біскупу неабходных дароў Духа Святога падчас сустрэчы і запэўніў у малітоўнай падтрымцы. Старшыня касцёльнага камітэту пажадала іерарху Божага благаслаўлення ў служэнні і выказала радасць з прысутнасці пастыра сярод свайго статку.
У гаміліі біскуп узгадаў гісторыю касцёла ў Мсціславе і часы адраджэння. Асаблівую ўвагу іерарх прысвяціў руплівай працы кс. Караля Тамэцкага, таксама манахіняў з Кангрэгацыі школьных сясцёр Нотр-Дам, дзякуючы якім ў свой час каталікі на Мсціслаўшчыне адчувалі сябе супольнасцю.
Пасля святой Імшы адбылася сустрэча біскупа з кс. Робертам і вернікамі парафіі, падчас якой былі абмеркаваны некаторыя справы, звязаныя з мінулым, сучаснасцю і будучыняй парафіі ў Мсціславе. У сваіх выказваннях вернікі прадставілі іерарху свае радасць і боль і супольна паспрабавалі знайсці адпаведнае вырашэннескладаных момантаў.
Напрыканцы візітацыі ў словах падзякі біскуп Аляксандр Яшэўскі падкрэсліў, што пачутыя словы, прапановы і просьбы не будуць пакінуты, а стануць дапамогай у развіцці парафіі і шчыраму хрысціянскаму імкненню да ўдасканальвання ўсіх яе членаў. Іерарх падзякаваў душпастыру кс. Роберту і вернікам за дабразычлівасць і шчырасць, а таксама папрасіў аб дапамозе ў яго біскупскім служэнні не толькі малітвай, а і дзейсным сведчаннем на кожны дзень жыцця паводле Евангелля.
Фотарэпартаж: www.catholic.by