Выйшла з друку падрыхтаваная ў межах планавай навуковай тэмы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі манаграфія «Архівы Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый: гісторыя, структура, склад дакументаў (1782–1918 гг.)».
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 2 мая выступіў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з дакладам, прысвечаным адносінам паміж рэлігійнымі арганізацыямі і дзяржавай.
25-26 мая ў адбылася Х Міжнародная навукавая канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”. У межах прадстаўленых дакладаў было ўзгадана і гісторыя некаторых каталіцкіх храмаў на Магілёўшчыне.
24-26 чэрвеня адбылося невялікае паломніцтва з Магілёўшчыны ў Літву. Цэнтральным пунктам праграмы стаў удзел у беатыфікацыйнай Імшы Слугі Божага Тэафілюса Матулёніса. Праз заступніцтва новага благаслаўлёнага, які ў свой час з’яўляўся дапаможным біскупам Магілёўскай архідыяцэзіі, удзельнікі пілігрымкі маліліся аб адраджэнні веры на Магілёўскай зямлі.