Таксама вернікі занеслi свае малiтвы да Мацi Божай Мiласэрднасцi. Наведалi дом - музей с. Фаўстыны Кавальскай. Пачулi распавед аб яе жыццi i гiсторыю стварэння абраза Езуса Мiласэрнага. Мелі магчымасць захапляцца прыгажосцю вельмі прыгожых святынь – св. Ап. Пятра i Паўла, Святога Духа (дамiнiканскi), св. Ганны i iншых. Пагулялi па вузкiх вулiчках старажытнай Вiльнi i даведалiся аб iх гiсторыi.
Даведка:
Арцыбіскуп Матулёніс нарадзіўся ў 1873 г. у паўночна-ўсходняй Літве. Скончыў Пецярбургскую духоўную семінарыю. Здзяйсняў душпастырскае служэнне на тэрыторыі Латвіі – спачатку як вікарый у Вараклянах, а пасля як пробашч у Бікаве, у парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса. З 1910 г. займаў пасаду вікарыя ў касцёле св. Кацярыны ў Санкт-Пецярбургу, а затым там жа з’яўляўся пробашчам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
У 1928 г. быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Ва ўмовах пераследу Касцёла быў прызначаны тытулярным біскупам Матрэгі і каад'ютарам Апостальскага адміністратара Ленінграда, а праз год таемна атрымаў сакру. У хуткім часе ён быў арыштаваны паўторна, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі і накіраваны ў Салавецкі лагер асобнага прызначэння, дзе вызначаўся мужным сведчаннем веры.
18 снежня 1946 года ён быў арыштаваны і абвінавачаны ў тым, што заклікаў духавенства да барацьбы супраць савецкай улады, укрываючы ад арыштаў святароў, якія ўдзельнічалі ў такой барацьбе.
27 верасня 1947 г. асуджаны на сем гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у Сіблаге, затым ва Уладзіміры. Толькі 5 мая 1956 года ён атрымаў магчымасць вярнуцца ў Літву, але яму забаранілі кіраваць дыяцэзіяй і прымусілі жыць у ізаляцыі ў Шадуве. Папа Ян XXIII незадоўга да смерці біскупа Матулёніса надаў яму тытул арцыбіскупа.
Памёр 20 жніўня 1962 года ў Шадуве, знаходзячыся фактычна пад хатнім арыштам, у ізаляцыі ад вернікаў. Працэс беатыфікацыі быў распачаты ў 1990 г. і доўжыўся 16 гадоў.
Фотаздымкі: удзельнікі пілігрымкі.
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/371-adbylasya-piligrymka-vilnyu-z-nagody-beatyfikatsyi-artsybiskupa-matuljonisa#sigProGalleriadbaecb4000