У прыватнасці, у працоўнай секцыі “Канфесійныя працэсы на Магілёўшчыне” былі разгледжаны наступныя пытанні:
Наталля Алегаўна Прачакова, навуковы супрацоўнік УК “Музей гісторыі Магілёва”, прадставіла штрыхі гісторыі жаночага манаскага ордэну марыявітак, якія дзейнічалі ў Магілёве.
Красоўскі Андрэй Валер’евіч, навуковы супрацоўнік УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыётэхнікі” з Мінску пазнаёміў удзельнікаў канферэнцыі бліжэй з мінулым парафіі ў Фашчаўцы, асаблівым чынам засяродзіўшыся над пытаннем узнікнення каталіцкай супольнасці ў дадзенай мясцовасці.
Кс. Андрэй Кеўліч з Горак прадставіў гістарычны нарыс касцёла Ўнебаўзяцця НПМ ў Горках, які быў зачынены ў 1866г.
Пазнаёміцца з дадзенымі працамі можна і на нашай старонцы ў раздзеле “Гісторыя”.