З 11 па 13 снежня ў парафіі ўнебаўзяцця НПМ г. Магілёва адбудуцца духоўныя практыкаванні, якія падрыхтаваў кс. Дзмітрый Пухальскі з Мінску.
Урачыстае святкаванне Божага Нараджэння распачалося святой Імшой уначы (т.зв. “пастэркай”) у катэдральным касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDB, Біскуп Вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці. У сумеснай малітве прынялі ўдзел святары парафіі, а таксама шматлікія вернікі г. Магілёва.
25 лютага парафіяне і духоўныя асобы парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве шчыра прывіталі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB, які распачаў у парафіі кананічную біскупскую візітацыю.
Прадстаўляем Вам кароткі нарыс гісторыі Магілёўскай архідыяцэзіі – якая была самай вялікай структурнай адзінкай Каталіцкай Царквы ў свеце.