Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

У катэдральнай парафіі Магілёва адбылася біскупская візітацыя

Оцените материал
(0 голосов)

25 лютага парафіяне і духоўныя асобы парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве шчыра прывіталі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB, які распачаў у парафіі кананічную біскупскую візітацыю. 

 

Апошні раз падобнае ў супольнасці адбывалася 8 лістапада 2012 г., калі парафію «візітаваў» Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

На святой Імшы з нагоды пачатку візітацыі біскуп Аляксандр Яшэўскі падкрэсліў: «Прыбываю да вас у імя Пана не як той, хто правярае, а як той, хто хоча глыбей пазнаць вас і рэчаіснасць катэдральнай парафіі, каб аднаўляць духоўнае жыццё і дапамагаць сваім прыкладам, сваёй малітвай, сваім словам і пастырскім досведам. Біскупская візітацыя патрабуе ад нас адкрытасці і шчырасці, а таксама разумення сумеснай адказнасці за містычнае Цела Хрыста — Касцёл. Толькі разам мы можам умацоўвацца ў веры і быць дзейснымі сведкамі Бога ў нашым асяроддзі».

 

У першы дзень пасля Імшы прайшла сустрэча з касцёльным камітэтам магілёўскай катэдры, падчас якой былі абмеркаваны некаторыя справы, звязаныя з мінулым, сучаснасцю і будучыняй катэдральнай парафіі.

 

Другі дзень візітацыі, 26 лютага, таксама быў вельмі насычаны, тым больш што біскуп Аляксандр Яшэўскі адзначаў у гэты дзень свае імяніны. Павіншаваць іерарха прыехалі святары і кансэкраваныя асобы з Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў, а таксама некаторыя святары з Мінска. Пасля святочнага абеду біскуп прыняў шчырыя віншаванні ад мясцовых вернікаў.

 

Разважанні на вечаровай святой Імшы былі засяроджаны на прыпавесці пра вінаграднік і вінаградараў. «Гэтай прыпавесцю Езус аб’яўляе нам сваю збаўчую смерць, — сказаў іерарх. —  Найбольш узрушвае тое, што клопат пра збаўленне чалавецтва быў добра прадуманы і запланаваны на працягу многіх стагоддзяў і падрабязна апісаны ў Старым Запавеце на шматлікіх старонках, а таксама схаваны ў сэрцы Бога. Дабравольна аддацца ў рукі людзей, даць свой апошні подых за чалавецтва і ўваскрэснуць з мёртвых, каб апраўдаць нас і ў паўнаце прымірыць з Богам. Таму паўтараем кожны дзень без стомы: я люблю Цябе, Пане, і давяраю бязмежна».

 

У праграме трэцяга дня візітацыі былі прадугледжаны сустрэчы з парафіяльнымі супольнасцямі: «Легіён Марыі», «Легіён Марыі для дзяцей», «Маці ў малітве», «Супольнасць благаслаўлёнай Баляславы Лямэнт», «Жывы Ружанец» і «Клуб каталіцкай інтэлігенцыі», якія падзяліліся сваімі харызматычнымі ініцыятывамі, распавялі пра цяжкасці і сваё жаданне далейшага развіцця.

 

Біскуп Аляксандр Яшэўскі звярнуўся да парафіяльных супольнасцяў са словамі падзякі і заахвочвання да далейшага плённага служэння, а таксама адказаў на пытанні вернікаў і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне на добрыя ініцыятывы.

 

Адбылася і сустрэча з дзецьмі парафіі, якія ўдзельнічаюць у занятках па рэлігіі, і іх бацькамі. Са словамі, напоўненымі бацькоўскім клопатам, біскуп заклікаў дзяцей адказна падыходзіць да наведвання катэхезы, а бацькоў заахвоціў даваць добры прыклад хрысціянскага жыцця сваім дзецям і клапаціцца пра іх духоўнае развіццё.

 

Біскуп Аляксандр не забыўся і пра моладзь. На сустрэчы ў катэхетычным класе, што месціцца ў вежы катэдры, іерарх спытаў у моладзі пра яе радасці і клопаты, пра адвагу сведчыць аб сваёй веры сябрам і сяброўкам, адказаў на шматлікія і хвалюючыя пытанні.

 

Цягам усіх гэтых дзён біскуп вікарый Магілёўскага рэгіёну быў адкрыты на размову і сустрэчу з кожным жадаючым. Вернікі катэдральнай парафіі, святары і манахіні, якія выконваюць у ёй пастырскае служэнне, напрыканцы візітацыі, выказваючы падзяку іерарху, падкрэслілі, што пачутыя словы, прапановы і просьбы падчас трохдзённых сустрэч будуць дапамагаць парафіі ў развіцці і шчырым хрысціянскім імкненні да ўдасканальвання.

 

Біскуп у сваю чаргу падзякаваў душпастырам і манахіням за добрую падрыхтоўку візітацыі, а вернікам — за добразычлівасць і шчырасць, папрасіў аб дапамозе ў сваім біскупскім служэнні на магілёўскай зямлі не толькі малітвай, а і дзейсным сведчаннем на кожны дзень жыцця паводле Евангелля.

 

Паводле http://catholic.by

 

Прочитано 1357 раз Последнее изменение Среда, 02 Март 2016 07:08
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).