Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

«Бог блізкі кожнаму з нас»- Імша ўначы адбылася ў магілёўскай катэдры

Оцените материал
(0 голосов)

Урачыстае святкаванне Божага Нараджэння распачалося святой Імшой уначы (т.зв. “пастэркай”) у катэдральным касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDB, Біскуп Вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці. У сумеснай малітве прынялі ўдзел святары парафіі, а таксама шматлікія вернікі г. Магілёва.

Непасрэдна перад Святой Імшой, моладзь прадставіла невялічкую пастаноўку пра сэнс перажываемых святаў. Пасля абвяшчэння Нараджэння Пана, фігурка Дзіцятка Езус, пад плач нованарожданага дзіцяці, была ўрачыста пакладзена ў падрыхтаваных сімвалічныя Яслі.

 

На пачатку гаміліі біскуп Аляксандр сказаў: “Гэты сапраўды прашываючы сэрца плач нованароджанага дзіцяці, які суправаджаў нас да стаенкі, падрыхтаванай для Божага Сына ў нашай катэдральнай святыні, вельмі яскрава адлюстроўвае праўду, што Бог нарадзіўся слабым і бяссільным, каб мы не баяліся Яго. Ён нарадзіўся з любові, каб мы не сумняваліся ў Яго любові. Ён нарадзіўся ноччу, каб мы паверылі, што Ён можа асвятліць кожную рэчаіснасць, пакрытую цемрай. Ён нарадзіўся ў прастаце, каб мы не былі ўнутрана запутанымі. Ён нарадзіўся для нас, у нашым людскім жыцці, каб усіх людзей прывесці ў дом Айца”.

 

Распавядаючы пра вобраз Бога ў Святым Пісанні, іерарх адзначыў што “ў Старым Запавеце, Бог найчасцей прадстаўляецца нам як вельмі далёкі, суровы і караючы. Новы Запавет, дзякуючы прыйсцю Езуса Хрыста, паказвае нам хоць і справядлівага Бога, але адначасова і міласэрнага, які любіць кожнага чалавека без выключэння. Можна сказать, што наш Бог, гэта Бог з чалавечым тварам і сэрцам, Бог, які стаў блізкі кожнаму з нас”.

 

Віншуючы ўсіх прысутных са святамі, біскуп Аляксандр пажадаў, каб урачыстасць Божага Нараджэння “ажывiла ў нашых сэрцах агонь веры, каб мы маглi жыць у яго бляску i цяпле, маглi асвятляць i саграваць iм iншых. Няхай Божая дабрыня, якая аб’явілася ў Езусе Хрысце, умацуе веру, падтрымае надзею і распаліць полымя любові, а таксама дасць суцяшэнне тым, хто яго патрабуе. Святочнай радасці ў Пану, Ягонага супакою і ласкі жадаю і на надыходзячы Новы 2016 год. Няхай ён стане паўнатой часу, калі Езус нараджацца ў нас сваёю ласкай, а таксама стане часам нашай плённай дзейнасці на хвалу Богу і для нашага збаўлення”, — сказаў біскуп.

 

Пасля Святой Імшы духавенства падзялілася аплаткай з усімі сабранымі ў катэдры вернікамі. Можна сказаць, што парафія стала адной вялікай сям’ёй, якая раздяліўшы радасць літургічнага спаткання з Нованароджаным, працягнула яе складаючы сардэчныя віншаванні паміж сабой, ламаючыся аплаткай.

Бог Нарадзіўся, слаўце Яго!

 

Фота: Таццяна Анкудзінава

 

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 1386 раз Последнее изменение Суббота, 26 Декабрь 2015 09:21
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).