На пачатку біскуп Аляксандр Яшэўскі прывітаў усіх прысутных і павіншаваў духавенства з днём устанаўлення святарства. «Таксама і мы сабраліся разам у нашай старажытнай магілёўскай катэдры, каб дзякаваць Богу за дар пакліканя да святарства і за выбранне, якое мы, нявартыя, атрымалі як ласку ад Яго. Сабраліся, каб перапрашаць за свае слабасці і недахопы, а таксама маліць Усемагутнага падтрымліваць нас моцай Духа Святога і адарыць наш Касцёл новымі і святымі пакліканнямі», - сказаў біскуп.
Віншуючы святароў ад свайго імя, ад імя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага, іерарх адзначыў: “Сёння, у дзень устанаўлення святарства, я хачу вельмі шчыра падзякаваць вашым бацькам, і жывым, і тым, хто адышоў па вечную ўзнагароду ў небе, што прынялі дар вашага жыцця і разам з ім перадалі вам веру. Падзякаваць за дапамогу ў распазнанні вашага шляху, які падрыхтаваў Бог, і за тое, што ніколі ў гэтым выбары не перашкаджалі, а наадварот, падтрымлівалі малітвай і сваім цярпеннем. Хачу падзякаваць і вам за тое, што распазналі час наведвання вас Богам у голасе святарскага паклікання. За тое, што адважыліся, нягледзячы на існуючыя сярод нас несправядлівыя меркаванні наконт Магілёўшчыны, прыбыць сюда як пасланцы Бога і адданыя пастыры Божага люду. (…) Жадаю, каб і надалей нашае святарскае служэнне давала вялікую радасць, якую немагчыма параўнаць ні з якой іншай радасцю.”
Падчас Імшы адбылося благаслаўленне алею хворых і кансэкрацыя алею хрызма.
Таксама са словамі віншавання і шчырай удзячнасці ў адрас усіх святароў, якія працуюць на Магілёўшчыне, звярнуліся вернікі.
Пасля Імшы адбылася душпастырскае спатканне, падчас якога былі абмеркаваны некаторыя бягучыя справы.
Фота: Эдвард Кавалеўскі
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/311-imsha-khryzma-2016-magiljove#sigProGalleria0f4850363d