4 сакавіка каталіцкі свет узгадвае святога Казіміра, каралевіча. Гэта – асаблівы дзень для парафіі св. Казіміра ў Магілёве, паколькі супольнасць адзначае парафіяльнае свята.
7 чэрвеня 2013г. кс. Андрэй Кеўліч, адміністратар Горацкай парафіі, і кс. Павел Шылак, кіраўнік Магілёўскага дэканату, скіравалі да Канферэнцыі Біскупаў пісьмовы зварот аб стварэнні асобнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай у каляндары Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Паўсюдны Каталіцкі Касцёл 2 лютага адзначае свята Ахвяравання Пана. Робіць гэта на ўспамін ахвяравання Марыяй і Юзафам іх першароднага сына. У беларускай і польскай традыцыях гэта таксама свята Маці Божай Грамнічнай.