Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

2 лютага — свята Ахвяравання Пана

Оцените материал
(0 голосов)

Паўсюдны Каталіцкі Касцёл 2 лютага адзначае свята Ахвяравання Пана. Робіць гэта на ўспамін ахвяравання Марыяй і Юзафам іх першароднага сына. У беларускай і польскай традыцыях гэта таксама свята Маці Божай Грамнічнай.

Паводле Евангелля Езус, згодна з габрэйскім правам, як першародны сын быў ахвяраваны Богу ў ерузалемскай святыні. Тады старац Сімяон сказаў прароцтва называючы Езуса “святлом на асвятленне язычнікаў і хвалу Ізраэля”.  Таму гэтае свята багата ў сімволіку святла.

У Ерузалеме, дзе Ахвяраванне Пана, святкавалі ўжо  ў IV ст. святкаванне адбывалася звычайна ў начы ўрачыстымі працэсіямі са свечамі. Літургічны дзень свята быў вызначаны часам, праз які Марыя павінна была ачысціцца пасля нараджэння дзіцяці – сорак дзён.

У заходнім Касцёле гэтае свята было ўведзена ў VII ст. У Рыме ў гэты дзень адбывалася найстарэйшая, зафіксіраваная, марыйная працэсія, падчас якой, удзельнікі неслі запаленыя свечы. Хутчэй за ўсё гэта была працэсія да найбольшага рымскага санктуарыя – Санта-Марыя Маджорэ. Гэтая працэсія  і надала святу марыйны характар.

З Х ст. з’яўляецца абрад благаслаўлення свечаў, які яшчэ больш падкрэслівае і ўзбагачае сімволіку святла.  Навязвае ён непасрэдна да велікоднага пасхала, які азначае перамогу над смерцю, грахом і сатаной. Ахвяраванне Езуса азначае пачатак новага запавету і новага святарства, у якім Божы Сын  сам ёсць Святыняй, Святаром і Ахвярай. Змест гэтага свята падкрэслівае задуманую Богам паўсюднасць збаўлення, якое мае ахапіць  нават язычнікаў.

Нездарма ў 2-гім чытанні Гадзіны Чытанняў у Божым Афіцыі на гэты дзень чуем казанне св. Сафонія, біскупа, які заахвочвае прыняць яснае і вечнае святло:

 

“Пойдзем усе насустрач Хрысту. Пойдзем з ахвочым сэрцам, славячы Яго таямніцы. Няхай не здарыцца, што кагосьці не будзе на гэтым спатканні, няхай кожны нясе запаленую свечку.

Бляск палаючых свечак азначае найперш Божую хвалу таго, хто прыходзіць, праз якога ўсё яснее з таго часу, калі бляск вечнага святла разагнаў злую цемру. Азначае таксама і перадусім тое, што нам трэба са светлай душой выйсці насустрач Хрысту.

Як Багародзіца, беззаганная Дзева, насіла на сваіх руках праўдзівае Святло, ідучы насустрач тым, хто заставаўся ў смяротным цені, так і мы, асветленыя Яго промнямі і трымаючы ў руках бачнае для ўсіх полымя, будзем спяшацца насустрач таму, хто з’яўляецца праўдзівым Святлом.

Святло прыйшло ў свет (пар. Ян 1, 9) і асвятліла яго, бо ён знаходзіўся ў змроку. «Наведаў нас Усход з вышыні» (Лк 1, 78) і асвятліў тых, хто прабываў у цемры. Гэтая таямніца датычыць нас. Менавіта таму мы ідзем, трымаючы запаленыя паходні, таму бяжым, несучы святло. Гэтым паказваем, што заяснела для нас Святло. Паказваем таксама на бляск, які мы самі атрымалі ад Яго. Таму будзем ісці ўсе разам, будзем спяшацца насустрач Богу.

Вось з’явілася праўдзівае Святло, «якое асвятляе кожнага чалавека, які прыходзіць на свет» (Ян 1, 9). Напоўнімся ім, браты, і будзем усе свяціць ім.

Няхай ніхто з нас не застаецца здалёк ад гэтага Святла. Няхай ніхто, хто атрымаў яго, не трывае больш у цемры. Пойдзем усе, ззяючы, пойдзем усе разам асветленыя і прымем разам са старцам Сімяонам яснае і вечнае Святло. Разам з ім будзем праслаўляць і дзякаваць Богу, Айцу Святла, які спаслаў праўдзівае Святло, рассеяў цемру і нас усіх напоўніў ззяннем.

Мы таксама ўбачылі Божае збаўленне, якое Бог падрыхтаваў перад абліччам усіх народаў дзеля хвалы новага Ізраэля, гэта значыць менавіта для нас. Мы ўбачылі, і адразу былі вызваленыя з даўнейшага змроку граху, так як Сімяон быў вызвалены з путаў зямнога жыцця, калі ўбачыў Хрыста.

 

Мы таксама, прыняўшы ў веры Хрыста, які прыходзіць да нас з Бэтлеема, з язычнікаў сталі Божым народам, бо гэта Хрыстус з’яўляецца збаўленнем, дадзеным нам ад Бога Айца. На свае вочы мы ўбачылі Бога, які стаўся чалавекам. Цяпер, паколькі мы ўбачылі Бога, прысутнага сярод нас, і прынялі Яго ў духу на рукі, мы сталі новым Ізраэлем. Таму штогадовай урачыстасцю будзем адзначаць прысутнасць Пана, каб мы ніколі не забылі пра яе.”

Прочитано 318 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).