На ўрачыстую святую Імшу, якую узначаліў кс Павел Шылак, кіраўнік нашага дэканату, сабраліся не толькі вернікі, але і шмат святароў, як з нашага рэгіёну, так і папярэднія душпастыры супольнасці.
У пропаведзі а. Віталій Сапега, дамініканін, засяродзіўся на постаці св. Казіміра як прыкладу веры ў наш час.
На заканчэнне літургіі мы праславілі Бога гімнам “Цябе, Бога праслаўляем…”, дзякуючы за тыя шматлікія ласкі, якія Ён спасылае нам штодня, і адначасова просячы Яго, каб ўмацаваў нашую веру, надзею і любоў.
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/94-parafiya-sv-kazimira-adznachyla-svajo-parafiyalnae-svyata#sigProGalleria03e36371c1