23 красавіка ў Мсціслаўі была адслужана святая Імша, падчас якой адбылося развітанне з кс. Робертам Мацееўскім, які вяртаецца на сваю Радзіму, у Польшчу. Вернікі дзякавалі Богу за амаль 10 гадоў служэння душпастыра на магілёўскай зямлі.
ІІ Нядзеля Вялікоднага перыяду перажываецца як Нядзеля Божай Міласэрнасці, паколькі ў гэты дзень адзначаецца аднаіменнае свята, устаноўленае Святым Айцом Янам Паўлам ІІ. У асіповіцкай парафіі адбылося прастольнае свята, паколькі менавіта такі самы тытул мае парафіяльная святыня мясцовым каталікоў.
13 красавіка быў абвешчаны склад катэдральнага капітула у Мінску ў гонар cвятога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай. Сярод прызначаных канонікаў ёсць і святары, якія выконваюць пастырскае служэнне і на Магілёўшчыне – кс. Андрэй Яркавец (Бабруйскі дэканат, г. Бабруйск) і кс. Андрэй Далянскі (Магілёўскі дэканат, г. Касцюковічы).
1 снежня 2016 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардынала Анджэла Амата і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні цуду, мучаніцкай смерці і гераічнасці цнотаў. Адзін з дэкрэтаў тычыцца пацвярджэння мучаніцтва арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса, пастырскае служэнне якога было звязана непасрэдным чынам таксама і з Магілёўскай зямлёй.