Прызначэнне канонікам носіць характар асаблівай адзнакі і прызнання заслуг перад дыяцэзіяй.
Кс. Андрэй Далянскі прызначаны ганаровым канонікам канонікам катэдральнага капітула у Мінску.
Нарадзіўся 9 лістапада 1971г. У 1990г. Паступіў у духоўную семінарыю. У 1996 – прыняў пасвячэнні прэзбітэрату. У 1998г. прыехаў з душпастырскай паслугай у Беларусь. З’яўляецца душпастырам парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах, а таксама духоўным айцом Магілёўскага дэканату.
Кс. Андрэй Яркавец, дэкан Бабруйскага дэканату, прызначаны грэміяльным канонікам з функцыяй пенітэнцыярыя.
Згодна з кан. 508 § 1 ККП, пенітэнцыярый катэдральнага капітула з моцы сваёй пасады мае звычайную ўладу, якую, аднак, не можа дэлегаваць, здымання пакарання ва ўнутраных межах ад цэнзур latae sententiae, не задэклараваных і не захаваных за Апостальскай Сталіцай. Гэтай уладай пенітэнцыярый можа карыстацца таксама ў адносінах да асоб, якія не маюць сталага або часовага месца жыхарства на тэрыторыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама можа ажыццяўляць сваю ўладу па-за дыяцэзіяй у адносінах да жыхароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Шчыра віншуем дастойных святароў! Жадаем моцы Духа і Божага благаслаўлення на шляху служэння Богу і людзям!