25 верасня адбылося парафіяльнае свята ў Бялынічах. Бялынічы, без сумненняў, з’яўляюцца вельмі сімвалічнымі для нашай магілёўскай зямлі… Ды і не толькі для Магілёўшчыны – нельга забыцца аб тым, што менавіта гэтае мястэчка нашыя продкі называлі “Беларускай Чэнстаховай” – як знак таго, што менавіта, тут, на усходзе Беларусі, Міласэрны Госпад спасылае…
24–25 верасня адбудзецца першая пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы — месца, якое славіцца цудадзейным абразом Мацi Божай. У праграме ўрачыстых мерапрыемстваў таксама асвячэнне памятнага крыжа на месцы былых каталіцкіх могілак ХVІІІ–ХІХ стст., зруйнаваных савецкай уладай пасля Вялікай Айчыннай вайны.