Урачыстасць свв. Пятра і Паўла з’яўляецца галоўным парафіяльным святам ў Шклоўскай каталіцкай супольнасці. На сумесную малітву сабраліся не толькі мясцовыя каталікі, але і вернікі з Фашчаўкі, Княжыц, Магілёва і Горак.
13 чэрвеня магілёўская парафія, якой апякуюцца місіянеры-кларэтыны, святкавала сваё парафіяльнае свята ў гонар свайго апекуна св. Антонія. Літургію ўзначаліў ксёндз-дэкан Магілёўскага дэканата Віталій Драздоўскі.
9 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра Яшэўскага S.D.B. дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. 27 чэрвеня 2015 г. атрымаў біскупскае пасвячэнне.
Прапануем вашай увазе, дарагі чытач, разважаннена падставе кананічнага права аб тым, хто такія вернікі, у чым розніца паміж духоўнымі і свецкімі асобамі,якое падрыхтаваў для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер курыі нашай архідыяцэзіі.
5 чэрвеня ў мсціслаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі стала асаблівым днём, бо супольнасць каталікоў з пастырскай візітацыяй наведаў біскуп Аляксандр.