Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Мерапрыемствы, прысвечаныя 72-ой гадавіне бітвы пад Леніна (у мінулым – Раманава), прайшлі 12 кастрычніка ў Горацкім раёне. У малітве за палеглых прынялі ўдзел біскуп Аляксандр, кс. Віталій Драздоўскі, новы кіраўнік Магілёўскага дэканату,  кс. Андрэй Кеўліч з Горак, а таксама вернікі з парафій Магілёва.
12-15 кастрычніка ў касцюковіцкай парафіі Святой Тройцы адбываюцца духоўныя практыкаванні для святароў, якія праводзіць кс. Андрэй Далянскі, духоўны айцец  нашага рэгіёна.
11 кастрычніка ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбылося прывітанне новага адміністратара з правамі пробашчакс. Віталія Драздоўскага. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.У супольнай малітве удзельнічалі таксама кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі,…
8 кастрычніка 2015 года, у 14.00 стала вядома імя Лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, і, на вялікую радасць і гонар для нашага народа, — гэта імя беларускі Святланы Алексіевіч.
У былым мястэчку Дунілавічы, што ў Пастаўскім раёне (Пастаўскі дэканат Віцебскай дыяцэзіі), 29 верасня католікі адзначылі двайны юбілей: 515 гадоў утварэння каталіцкай парафіі ў Дунілавічах і 245 гадоў будаўніцтва касцёла.