Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Адмысловае пасланне Святога Айца Францішка аб распачацці ў Каталіцкім Касцёле Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці распавядае пра ўмовы яго правядзення і духоўныя плёны гэтага Юбілею.   Дакумент на беларускай мове змешчаны на Catholic.by у раздзеле Юбілейны Год Міласэрнасці. Пераклад здзейсніла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх…
  Міласэрнасць Бога на вякі (Пар. Пс 136(135), 1) Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагiя вернiкi! 1.                 У велічную ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, распачынаючы, ўстаноўлены Святым Айцом Францiшкам Надзвычайны Юбілейны Год Мiласэрнасцi, сардэчна вiтаю вас гэтымі словамi псальмiсты, у якiх выказаны давер да бязмежнага ў сваёй мiласэрнасцi Бога.
Сёння, 10 снежня, пачатак адвентавых рэкалекцый у парафіі св. Антонія ў Магілёве.
На тытульнае свята парафіі, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і ў дзень распачацця Святога Года Міласэрнасці, да бабруйскіх католікаў завітаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
8 снежня, ва Ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ, падчас святой Імшы кс. Віталій Драздоўскі, які ў кастрычніку бягучага года распачаў  пастырскае служэнне ў Магілёўскай катэдры, асвяціў каплічку Маці Божай Тройчы Цудоўнай, якая будзе пілігрымаваць па месцах жыхарства магілёўскіх вернікаў і стане нагодай для супольнай малітвы ў сем'ях.