Звяртаючыся да прысутных на мерапрыемстве, біскуп зазначыў, што “Рымска-каталіцкі Касцёл далучаецца сёння да супольнай малітвы ўсіх сабраных тут у Леніна, каб не толькі дзякаваць тым, хто падчас Другой сусветнай вайны загінуў абараняючы нашыя краіны, а каб супольна прасіць Бога захаваць сёння мір, здабыты вялікай цаной пралітай крыві, і прывіць маладому пакаленню шлях вырашаць непаразуменні і канфлікты ў духу дыялогу і ўзаемапашаны”.
Паводле гістарычных звестак, каля пасёлка Леніно ў 1943 годзе Першая польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраваная на тэрыторыі СССР з польскіх патрыётаў, уступіла ў першы бой з гітлераўскімі захопнікамі. Польскія войны атакаваўшы суперніка, прарвалі варожую абарону і авалодалі моцна ўмацаванай вышынёй 215,5. Сёння на гераічнай вышыні знаходзіцца мемарыяльны комплекс і музей савецка-польскай баявой садружнасці. У брацкіх магілах пад Леніно спачываюць 1711 савецкіх і 502 польскіх войнаў.
Варта памятаць таксама аб тым, што у аграгарадку Леніна (даўней Раманава) была рыма-каталіцкая святыня Святой Тройцы – аб лёсе касцёла можам прачытаць на старонцы Горацкай парафіі.
Фотарэпартаж з падзеі можна паглядзець тут