Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Пасля дастаткова працяглага перапынку, на распачацце новага каляндарнага года, 12 студзеня ў парафіі святога Антонія ў Магілёве дзякуючы гасціннасці айцоў-кларэтынцаў прайшла пастырская сустрэча святароў і законных сясцёр, якія нясуць служэнне ў Магілёўскім і Бабруйскім дэканатах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
30 кастрычніка адбудзецца першае наведванне арцыбіскупам Юзафам Станеўскім у якасці кіраўніка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі нашай Магілёўскай зямлі.
23 кастрычніка ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбылася ўрачыстая цэлебрацыя з нагоды кананічнага ўступлення на пасаду новага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
6 чэрвеня ў Магілёве адбылася працэсія Божага Цела ў гонар урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.
Усім, хто цікавіцца класічнай формай цэлебрацыі святой Імшы, з радасцю паведамляем, што 13 чэрвеня ў парафіі Ўнебаўзяцця НПМ ў Магілёве адбудзецца чарговая цэлебрацыя святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду.