Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі! 19 верасня а 12-й гадзіне рыма-каталіцкая парафія Маці Божай Бялыніцкай у г. Горкі будзе перажываць прыгожую ўрачыстасць асвячэння капліцы. Гэта радасць не толькі для парафіяльнай супольнасці і жыхароў г. Горкі, але і для ўсяго Касцёла Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў яе Магілёўскай частцы.
Разам з святаром парафіі кс.Андрэем Кеўлічам і парафіянамі хачу і я, як біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці, запрасіць духавенства, кансэкраваных асоб, дзяцей і моладзь, вернікаў Магілёўшчыны і ўсіх зацікаўленых на супольную малітву падзякі і радасці, што новы Дом Божы, у якім сярод нас, людзей, будзе прабываць Езус Хрыстус, будзе асвечаны. Ужо сёння просім Маці Божую адарыць сваёй апекай усіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў і тых, дзякуючы намаганням якіх каплічка паўстала. Да сустрэчы на ўрачыстасці!»
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB