Кс. Віталій па запрашэнні кс. Андрэя, мясцовага душпастыра, узначаліў святую Імшу, а таксама прамовіў гамілію. “Чуем сёння ў Евангеллі словы Хрыста “Ці ёсць сярод вас чалавек, які, калі сын ягоны папросіць у яго хлеба, дасць яму камень? Або калі папросіць у яго рыбы, дасць яму змяю?” – заўважыў святар. “Часам мы можам сустрэцца ў сваім жыцці з падобнымі няпростымі сітуацыямі. Вельмі важна, каб мы ў такія моманты памяталі аб Збаўцы”.
Нажаль, падчас супольнай малітвы адбылася і даволі сумная падзея - парафія развіталася з Анастасіяй і яе дачкой Міланай, якія выязджаюць на Гродзеншчыну – таму асаблівым чынам удзельнікі Літургіі прасілі Госпада, каб дапамог гэтай маладой сям’і нястомна ісці следам за Хрыстом.
Пасля святой Імшы адбыўся працяг візіту дзекана, які пазнаёміўся з парафіяльнай дакументацыяй, а таксама меў магчымасць паразмаўляць з вернікамі.
Паводле www.kasciol.by