Каб патрапіць з заходняга боку ў мястэчка Бялынічы, якое належала некалі да аршанскага павету Віцебскага ваяводства, нават і сёння трэба праехаць амаль стокіламетровы неперарыўны пас лясоў, што хавае ў сабе шырокія разлівы Бярэзіны. Абшары, плоскія бы стол ад самага Мінску, пераходзяць у пагоркі менавіта тут, у Бялынічах, старажытны цэнтр якіх ляжыць ля ракі Друць уздоўж аднога з іх. Далейшая дарога да Магілёва, – яшчэ прыкладна 50 км, – пралягае ўжо па адкрытай роўнядзі, праз збольшага ўрбанізаваныя прадмесці Наддняпроўя.
Гэты бок больш левага, больш высокага, з берагоў Друці, з’яўляецца мяжой – натуральнай і гістарычнай. У верасні 1772 года ўлады Расійскай Імперыі правялі тут мяжу падзелу, абвясціўшы яе дзяржаўнай мяжой паміж Літвой і Белай Руссью, што нібыта “аб'ядналася” з імі. Увесну 1812 года менавіта ад гэтай мяжы фельдмаршал Кутузаў выціснуў Напалеона на бярэзінскія балоты.
Амаль праз 300 гадоў нагодай для самай вялікай славы Бялынічаў застаўся цудоўны абраз Маці Божай, які вабіў пілігрымаў розных бакоў і абрадаў да касцёла Кармелітаў. Санктуарый, бачны з вялікай адлегласці, асабліва выразна – ад тракту паміж Мінскам і Магілёвам, называлі “беларускай Чэнстаховай”. Яго кшталт параўноўвалі з віленскай Вострай Брамай і жмудскім Шыдловам. Паводле меркавання праваслаўных аўтараў XIXст., ён з’яўляўся “самым вялікім цэнтрам лацінска-польскай прапаганды”.[1]
Вытокі гісторыі кляштару трэба шукаць у 1622-1623 гадах, калі Леў Сапега, уласнік Бялынічаў, магілёўскі стараста і віленскі ваявода, “фундатар 24 касцёлаў”[2], ажыццявіў пастановы, складзеныя пасля перамогаў над Масквой, што скончыліся перамір’ем у Дэўліне (1618). Перш чым былі ўзгодненыя фармальнасці, восенню 1623 года ўжо „грэў месца” над Друццю першы кармеліт, а. Мацей Катоўскі.




Калі вытокі культу Маці Божай Бялыніцкай выглядаюць таямнічымі, а ўзгаданае паданне паўтарае сюжэты пра іншыя кармеліцкія цудоўныя абразы, дык рэальную славу выява атрымала, дзякуючы задакументаваным гістарычным падзеям.
Каранацыя абраза адбылася 20 верасня 1761 года і сталася кульмінацыяй 20-цідзёнай цырымоніі, якая складалася з выездаў, парадаў, ночных ілюмінацыяў і феерверкаў, спеваў, казанняў, багатых абедаў і гарматных кананадаў. У некалькітысячным зборы бралі ўдзел прадстаўнікі трох ваяводстваў Белай Русі, князі і манахі розных супольнасцяў, брацтвы, харугві драгонаў і грэнадзёраў, гусары і пяхота. У многіх месцах і многіх аказіях падкрэсліваўся фамільны характар каранацыі. Агінскія былі наступнымі за самымі магутнымі радамі Рэчы Паспалітай
Акрамя духоўнага і фамільнага вымярэння, бялыніцкія ўрачыстасці, як і польскія каранацыі абразоў, мелі характар вялікай патрыятычнай маніфестацыі. Меліся спадзевы, што “Марыя ў Кароне Бела-Рускага Краю” станецца дзейсным palladium і абаронай ад прадчуванай катастрофы. Адданы казнадзей Дамінік Каханскі крычаў з амбоны санктуарыя: “вяртаецца, вяртаецца драпежны звер, які Польскаму Марыі падданству, залатой яго свабодзе і міру пагражае, і праз гэта нашаму Абразу, які карануем, варожае” і адначасова пераконваў, што “Беларускі Кармэль абароніць Белую Русь і ўсю Літву ад агрэсараў і пераследавальнікаў”
Пасля каранацыі святыня ў Бялынічах стала адным з галоўных асяродкаў правінцыі. У 1763, 1766, 1770, 1773 гадах, а таксама ў 1804 годзе там адбываліся наступныя капітулы. У 1765 годзе віленскі суфраган Тамаш Зенковіч кансэкраваў касцёл над тытулам Унебаўзяцця НПМ.
Уноч з 15 нa16 жніўня 1859 годы Бялынічы амаль поўнасцю згарэлі. Выгарэў таксама й санктуарый, хаця, верагодна, памеры яго знішчэння былі перабольшаныя. Адбудова, а адначасова і разбудова, трывала некалькі гадоў, з перарывамі, выкліканымі ўдзелам нескаронага святара ў студзеньскім паўстанні (1863-1864 гады), а таксама ягонаму супраціву ў 1868 годзе ўвядзенню рускай мовы ў набажэнствы. Канонік (кс. Луцыян атрымаў гэтую годнасць у лютым 1861 годзе) выявіўся не толькі адважным абаронцам веры, патрыётам і грамадскім дзеячам, але таксама таленавітым будаўніком-інвестарам, здольным пры дапамозе адмысловай рэкламнай кампаніі падштурхнуць шчодрасць каталікоў у самых аддаленых кутках даўняй Рэчы Паспалітай.
Паводле некаторых звестак, колькасць яго вернікаў дасягала 1 600 асобаў, якімі вельмі шанаваўся абраз Маці Божай Бялыніцкай, копія якога знаходзілася ў адным з бочных алтароў святыні.
Парафія ў Бялынічах аднавілася ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя – у 1993 годзе.