Такім чынам, 14 жніўня, Мсціслаўская парафія запрашае на сумесную малітву ў інтэнцыі развіцця Касцёла на Мсціслаўшчыне і Дрыбіншчыне.
А 15 жніўня а 18.30 ў Магілёве адбудзецца ўрачыстая святая Імша ў конкатэдральнай святыні з нагоды парафіяльнага свята.
Душпастыры і вернікі шчыра запрашаюць далучыцца да сумеснай малітвы.
Канешне ж, урачыстыя багаслужэнні з нагоды ўрачыстасці з асвячэннем садавіны і гародніны адбудуцца ва ўсіх парафіях Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў.