16 кастрычніка а. Віталій Чабатар і кс. Андрэй Кеўліч наведалі могілкі ў в. Паплаўшчына, каб адшукаць магілу кс. пралата Яна Аношкі. У лістападзе тут плануецца супольная малітва за памерлае духавенства Магілёўшчыны.
15 кастрычніка завяршыліся духоўныя практыкаванні для святароў, якія праводзіліся ў парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах.
Мерапрыемствы, прысвечаныя 72-ой гадавіне бітвы пад Леніна (у мінулым – Раманава), прайшлі 12 кастрычніка ў Горацкім раёне.
У малітве за палеглых прынялі ўдзел біскуп Аляксандр, кс. Віталій Драздоўскі, новы кіраўнік Магілёўскага дэканату, кс. Андрэй Кеўліч з Горак, а таксама вернікі з парафій Магілёва.
12-15 кастрычніка ў касцюковіцкай парафіі Святой Тройцы адбываюцца духоўныя практыкаванні для святароў, якія праводзіць кс. Андрэй Далянскі, духоўны айцец нашага рэгіёна.