У першы дзень рэкалекцый кс. Андрэй Далянскі, які згадзіўся правесці дадзеныя духоўныя дні, запрапанаваў звярнуць увагу, якім вялікім дарам з’яўляецца пакліканне да святарства. Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць наведаць руіны каталіцкай святыні ў Канічах, каб больш пазнаёміцца з гісторыяй Касцёла на Магілёўшчыне.
У другі дзень мы разважалі аб тым, якім павінен быць святар, асаблівым чынам звяртаючы ўвагу на Першае Пасланне св. Паўла да Цімафея, дзе падкрэсліваецца што пакліканы павінен быць павінен быць бездакорным, верным, цвярозым, разважлівым, прыстойным, гасцінным, здольным навучаць, не схільным да п’янства, не сварлівым, але спагадлівым, міралюбным і не прагным да грошай. Таксама адбылася сустрэча з біскупам Аляксандрам, які пажадаў плённа выкарыстаць час рэкалекцый.
У трэці, заключны дзень духоўных практыкаванняў рэкалекцыяніст звярнуў увагу на неабходнасць пастаяннага развіцця святарскай духоўнасці.
Шчыра дзякуем кс. Андрэю за гасціннасць і адкрытае сэрца; за правядзенне рэкалекцый святароў, якія ўпершыню адбыліся ў Касцюковічах.
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/255-ne-stratsits-daru-adbylisya-svyatarskiya-rekalektsyi-kastsyukovichakh#sigProGalleriadf49c4eb4e