Можна з упэўненасцю сказаць, што гэта каталіцкія могілкі, паколькі Паплаўшчына ў свой найлепшы час была поўнасцю каталіцкай, больш таго, 29 жніўня 1911 году ў Паплаўшчыне адбылося асвячэнне краевугольнага каменя, а ў 1913 годзе быў пабудаваны касцёл Маці Божай Шкаплернай і сьв. Мікалая ў нэагатычным стылі (у 1929 г. зачынены і перароблены пасля ў склад, сёння ад храму засталіся толькі падмуркі).
Жыхары Паплаўшчыны моцна пацярпелі ў час бальшавіцкіх рэпрэсіяў. Па «палітычных» артыкулах у пэрыяд з 1930 па 1938 былі расстраляныя ці сасланыя ў лагеры каля двух дзясяткаў чалавек.
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/256-mogilki-v-papla-shchyna#sigProGalleria2a239d3096