Каардынацыйная група вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі запрашае прадстаўнікоў усіх манаскіх і законніцкіх супольнасцяў узяць удзел у гэтай агульнабеларускай сустрэчы кансэкраваных асобаў.
Кульмінацыяй сустрэчы стане святая Імша ў гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя. Цэлебрацыю Эўхарыстыі, падчас якой адбудзецца аднаўленне манаскіх абяцанняў з запаленымі свечкамі, узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Увага! Да 25 студзеня неабходна было падаць інфармацыю пра колькасць удзельнікаў ад кожнай супольнасці на адрас электроннай пошты:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Праграма агульнабеларускага Дня кансэкраванага жыцця
Гродна, 10 лютага
10.30 — кансэкраванае жыццё ў Беларусі: прэзентацыя супольнасцяў (гродзенская катэдрaльная базыліка святога Францішка Ксавэрыя, Савецкая пл., 4)
11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту; магчымасць споведзі
12.00 — святая Імша з аднаўленнем манаскіх абяцанняў (з запаленымі свечкамі)
13.15 — абед (Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя, вул. Парыжскай Камуны, 1)
14.00 — семінар на тэму: Quo vadis, persona consecrata? (Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя)
15.30 — падвядзенне вынікаў
16.00 — заканчэнне