Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

24 кастрычніка – успамін св. Антонія Марыі Клярэта.

Оцените материал
(1 Голосовать)

У ІІ палове кастрычніка Каталіцкі Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Антонiя Марыі Клярэта, заснавальніка Супольнасці Місіянераў Кларэтынаў. Шчыра віншуем а. Ежы Вежхоўскага і а. Віталія Чабатара, які прыналежаць менавіта да кларэтынскай сям’і і выконваюць пастырскае служэнне ў парафіі св. Антонія ў Магілёве, з днём нябеснага заступніка!

Св. Антонiй Марыя Клярэт нарадзiўся ў Салленце каля Барселоны 23 снежня 1807 года. У маладосцi вучыўся ткацтву. Iдучы за голасам паклiкання стаў духоўным. Будучы святаром, працаваў спачатку ў душпастырстве парафiяльным, а пасля, як апостальскi мiсiянер у Каталонii i на Канарскiх Астравах. У 1849 годзе заснаваў таварыства Сыноў Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Марыi Панны. У хуткiм часе стаў арцыбiскупам у Санцiяга на Кубе i старана працаваў над адраджэннем каталiцкага жыцця ў гэтай дыяцэзii. Для хрысцiянскага выхавання дзяўчат залажыў супольнасць сясцёр настаўнiцаў пад назвай Беззаганнай Марыi. У 1857 годзе быў паклiканы ў Iспанiю, каб быць спаведнiком каралевы Iзабэллы II. Спадарожнiчаў ёй на выгнаннi ў Францыi. Памёр 24 кастрычніка 1870 г.

Апостальская духоўнасць айцоў кларэтынаў скіравана на місіянерскую паслугу Божага Слова. Айцы супольнасці займаюцца евангелізацыяй і рэевангелізацыяй занядбаных асяроддзяў, імкнучыся будаваць Касцёл і свет як вялікую братэрскую сям’ю любові.

На дадзены момант Супольнасць Місіянераў Кларэтынаў маюць душпастырскія пляцоўкі ў многіх кутках свету, у тым ліку і ў Беларусі: у агр. Азёры, г. Магілёве і г. Зельве.

 

Прочитано 2050 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).