Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Super User

Super User

Рэдакцыя сайта

Адрес сайта: http://www.mohylev-katolik.by

7 чэрвеня католікі Магілёва сабраліся разам, каб засведчыць аб сваёй веры ў  Бога, асаблівым чынам ўшаноўваючы Найсвяцешае Цела і Кроў Езуса Хрыста.

13 чэрвеня, ва ўспамін св. Антонія, адбудзецца парафіяльнае свята ў парафіі айцоў кларэтынцаў, якія займаюцца пабудовай новай святыні (г. Магілёў, перасячэнне Астроўскага і Шмідта). Пачатак святкаванняў – урачыстая святая Імша а 12.00

31 мая ў парафіі св. Антонія г. Магілёва адбылася вельмі важная падзея – некалькі вернікаў першы раз у поўні ўдзельнічалі ў бескрывавай Ахвяры Езуса Хрыста, прынімаючы І святую Камунію.

31 мая 2015 года адбыўся парафіяльны фэст у касцёле Святой Тройцы ў Касцюковічах. На фэст сабраліся не толькі вернікі з Касцюковіч, але былі запрошаны госці  з Крычава і Рубяжэвіч. Гэта быў сімвалічны жэст, бо Езус чакае ад нас, каб мы ўмелі супольна радавацца, цешыцца, спачуваць. Святая Тройца вучыць нас еднасці.

Урачыстую Імшу цэлебраваў ксёндз Андрэй Кеўліч з Горак. Таксама ўдзельнічаў ксёндз Павел Адамовіч з Крычава.

У парафіі ўжо склаліся свае традыцыі святкавання Адпусту. Адной з іх з’яўляецца Троіцкі пірог, які благаслаўляеццца ксяндзом, а потым ім частуюцца ўсе ўдзельнікі фэсту.

Пасля Святой Імшы ўсе парафіяне збіраюцца на пікнік, наладжваецца святочная латарэя, конкурсы, падарункі і прызы для дзяцей на заканчэнне навучальнага года.

Гэта свята, якое аб’ядноўвае і злучае ўсіх вернікаў парафіі.

Ала Іртова

 

joomlamodniyportal.ru