31 мая 2015 года адбыўся парафіяльны фэст у касцёле Святой Тройцы ў Касцюковічах. На фэст сабраліся не толькі вернікі з Касцюковіч, але былі запрошаны госці з Крычава і Рубяжэвіч. Гэта быў сімвалічны жэст, бо Езус чакае ад нас, каб мы ўмелі супольна радавацца, цешыцца, спачуваць. Святая Тройца вучыць нас еднасці.
Урачыстую Імшу цэлебраваў ксёндз Андрэй Кеўліч з Горак. Таксама ўдзельнічаў ксёндз Павел Адамовіч з Крычава.
У парафіі ўжо склаліся свае традыцыі святкавання Адпусту. Адной з іх з’яўляецца Троіцкі пірог, які благаслаўляеццца ксяндзом, а потым ім частуюцца ўсе ўдзельнікі фэсту.
Пасля Святой Імшы ўсе парафіяне збіраюцца на пікнік, наладжваецца святочная латарэя, конкурсы, падарункі і прызы для дзяцей на заканчэнне навучальнага года.
Гэта свята, якое аб’ядноўвае і злучае ўсіх вернікаў парафіі.
Ала Іртова
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/201-fest-svyatoj-trojtsy-kastsyukovichakh#sigProGalleria4a99d0f1e1