29 снежня, у свята Святой Сям’і, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Імшу ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве. Таксама адбылася аплатковая сустрэча іерарха з вернікамі.
Учора, 25 студзеня, біскупскае пасвячэнне прыняў новы біскуп нашай, Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Духавенства і вернікі нашага дэканату таксама прынялі ўдзел у гэтай вельмі важнай урачыстасці.
17 красавіка, у Вялікі чацвер, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі цэлебраваў Імшу Хрызму ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава. На Імшу прыбылі святары з усяго Магілёўскага дэканату на чале з дэканам ксяндзом Паўлам Шылаком.