«Народ, які хадзіў у цемры, убачыў святло вялікае,
над жыхарамі краіны змроку заззяла святло...»
Іс 9, 1
Урачыстае святкаванне Божага Нараджэння распачалося святой Імшой уначы (т.зв. “пастэркай”) у катэдральным касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDB, Біскуп Вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці. У сумеснай малітве прынялі ўдзел святары парафіі, а таксама шматлікія вернікі г. Магілёва.
Падчас святой Імшы ў магілёўскай катэдры на заканчэнне 2015 года біскуп Аляксандр Яшэўскі скіраваў віншаванні з надыходзячым Новым Годам:
Згодна з распараджэннем Ардынарыя ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца пастырская візітацыя, якую здзяйсняюць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, і яго дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB.
На Магілёўшчыне наведваць паасобныя парафіі ў 2 дэканатах – Магілёўскім і Бабруйскім – будзе бп Аляксандр.