На пачатку пробашч катэдральнай парафіі ксёндз Раман Факсінскі прывітаў біскупа Юрыя і прачытаў разважанне аб сакраманце святарства.
У гаміліі біскуп Юрый Касабуцкі разважаў над сутнасцю святарства і тым, якім вялікім Божым дарам яно з’яўляецца. Іерарх нагадаў пра неабходнасць пастаяннага трывання з Хрыстом праз малітву, дзякуючы якому святар сам адкрываецца больш на прыняцце Божых ласкаў і перадае іншым гэтыя Божыя дары.
Паколькі святар павінен быць сапраўдным “спецыялістам” у спатканні чалавека з Богам, сведчыць аб Хрысце ў сучасным свеце, што часам бывае нялёгка, іерарх папрасіў вернікаў заўсёды падтрымліваць сваіх святароў малітвай, якая дапамагае пераадолець шматлікія цяжкасці.
Падчас Імшы адбылося благаслаўленне алею хворых і кансэкрацыя алею хрызма.
На заканчэнне ксёндз дэкан Павел Шылак звярнуўся з віншаваннямі да прысутных святароў. Вернікі магілёўскай катэдральнай парафіі таксама выказалі словы падзякі святарам і павіншавалі іх з “прафесійным” святам.
Пасля Імшы адбылася сустрэча біскупа Юрыя Касабуцкага са святарамі і кансэкраванымі асобамі, падчас якой былі абмеркаваны бягучыя справы. Біскуп Юрый растлумачыў, як будзе выглядаць выкананне паслугі біскупскага вікарыя (дэлегата), якую яму даверыў дыяцэзіяльны біскуп. Заклікаў да братэрства, салідарнасці і ўзанемадапамогі.
Падчас спаткання было ўзгоднена, што наступная пастырская сустрэча адбудзецца 15.05.2014 у Касцюковіцкай парафіі.
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/103-imsha-khryzma-2014#sigProGalleriad83c387898