Вельмі важным з’яўляецца факт таго, што біскуп Юрый добра ведае “спецыфіку” Магілёўшчыны – на самым пачатку свайго святарскага служэння ён выконваў абавязкі вікарнага святара ў парафіі Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава, а таксама апекаваўся іншымі мясцінамі, дзе былі католікі.
Шчыра віншуем біскупа Юрыя з пасвячэннем. Няхай тыя словы, якія скіраваў да Вас, Эксцэленцыя, Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, (“быў пасвячаны новы біскуп, каб ён прынёс цяпло Божага сэрца”, “Папа Францішак вельмі часта нагадвае, што нам трэба ісці на перыферыю. Тут вельмі шмат гэтых перыферый. І ўсе чакаюць дапамогі новага біскупа”) дапамогуць Вам мужна выконваць пастырскае служэнне на беларускай зямлі!
Фотарэпартаж паводле http://catholic.by/2/media/foto/category/2523.html
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/84-novy-dapamozhny-biskup#sigProGalleria2df15c47af