18 студзеня 2014г. кс. Алег Буткевіч прыняў біскупскае пасвячэнне ў Віцебскай катэдры і стаў наступнікам Апосталаў. На ўрачыстую Найсвяцейшую Ахвяру, падчас якой адбылося гэтае вельмі знакавае пасвячэнне, сабралася некалькі сотняў чалавек, у тым ліку госці з Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны, а таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій.
15 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах адбылося спатканне святароў і кансэкраваных асоб Магілёўскага дэканату.
Сустрэчу ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны вікарый нашай архідыяцэзіі.
Сёння, 17 мая, спаўняецца 17-ая гадавіна прыняцця святарскіх пасвячэнняў душпастыра Чавускай парафіі а. Гжэгажа Ксёнжэк, які з 5жніўня 2007 г. выконвае пастырскае служэнне ў Беларусі.
Згодна з паведамленнем сайта ККББ, 1 жніўня кіраўніком нашага дэканату прызначаны кс. Юрый Быкаў, які ад нядаўняга часу стаў адміністратарам з правамі пробашча парафіі Ўнебаўзяцця НПМ ў Магілёве. Шчыра віншуем кс. Юрыя з прызначэннем і жадаем Божага благаслаўлення на шляху служэння Богу і людзям на Магілёўшчыне!