Галоўны пасвячаючым быў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, асістуючыя біскупы - Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч).
У сваім звароце новы пастыр Віцебскай дыяцэзіі сказаў:
“Словы ўдзячнасці майму папярэдніку ксяндзу біскупу Уладзіславу Бліну. Шчырая яму ўдзячнасць за тое, што я не прыходжу на пустое месца, бо гэты Касцёл мае 15 гадоў свайго існавання. Гэта ягоная заслуга, і няхай Бог яму за гэта адудзячыць. А пытанні заўсёды будуць і, спадзяюся, будуць вырашацца з Божай дапамогай”.
На заканчэнне Літургіі Яго Эксцэленцыя біскуп Віцебскі Алег Буткевіч благаславіў усіх прысутных.
Пасля Эўхарыстыі прадстаўнікі прэзбітэрыя дыяцэзіі, манаскіх супольнасцяў і свецкія вернікі з усёй Віцебскай дыяцэзіі прывіталі новапасвечанага біскупа.
Далучаемся да віншаванняў і жадаем Божага благаслаўлення на шляху пастырскага служэння Богу і людзям!
Фотарэпартаж http://www.racyja.com
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/82-biskupskae-pasvyachenne-vitsebsku#sigProGalleria0cb99b8fe0