Кс. Юрый Быкаў
Нарадзіўся 21 ліпеня 1964 г. у Мінску. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці “эканоміка і арганізацыя”. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю працаваў журналістам Дзяржтэлерадыёкампаніі – радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», «Радыё-2». У 2003 г. скончыў семінарыю у Драгічыне Надбужанскім (Польшча). Магістарскую працу па тэалогіі маральнай абараніў у Папскім каталіцкім універсітэце імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (тэма: «Годнасць чалавека ў працах кс. Адама Станкевіча»). Працаваў вікарыем архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. З 2005 г. — пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. 8 ліпеня 2014 – прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў г. Магілёве. 1 жніўня 2014 – прызначаны дэканам Магілёўскага дэканату.