Аскетычную канферэнцыю прамовіў а. Гжэгаж Ксёнжэк SP, душпастыр Чавускай парафіі. Святар звярнуў увагу ўдзельнікаў спаткання перад усім на змест Апостальскай адгартацыі Папы Францішка Evangelii Gaudium (пра абвяшчэнне Евангелля ў сучасным свеце).
“Каб зразумець змест гэтага дакументу, трэба прыпомніць, чым з’яўляецца новая евангелізацыя, якімі кіруецца нормамі, а таксама, чым з’яўляецца керыгма. (…)
Новая евангелізацыя – гэта метад абвяшчэння Евангелля з новай моцай, якая нараджаецца з асабістага спаткання з Хрыстом Уваскрослым. Больш таго, гэта таксама абвяшчэнне перадусім керыгмы, Езуса памерлага, уваскрослага, праслаўленага як адзінага Збавіцеля, Пана і Месію пры дапамозе новых сродкаў прамаўлення” – зазначыў а. Гжэгаж. “Апостальская адгартацыя поўнасцю абапіраецца на асабістым досведзе Папы Францішка ў галіне новай евангелізацыі, і таму Папа перадусім заклікае нас, каб мы не баяліся эмоцый, прамаўлялі з сэрца да сэрца. Толькі так мы будзем пачутыя ў сучасным свеце”.
Пасля адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і маёвае набажэнства, якім кіраваў дэкан кс. Павел Шылак. Удзельнікі спаткання мелі магчымасць скарыстаць з сакраманту пакаяння.
Найсвяцейшую Ахвяру ўзначаліў біскуп Юрый, які таксама прамовіў гамілію:
Дзякуючы ахвярнасці кс. Андрэя Далянскага, душпастыра Касцюковіцкай парафіі, а таксама вернікаў мясцовай супольнасці удзельнікі духоўнай сустрэчы маглі падсілкавацца не толькі духоўна, але і фізічна.
Пасля абеду адбылося абмеркаванне бягучых спраў у Магілёўскім дэканаце. У прыватнасці, было ўзнята пытанне аб арганізацыі пешай пілігрымкі Бабруйск-Будслаў, абмеркавана пытанне адносна далучэння успаміну Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Маці Касцёла да літургічнага календара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама неабходнасць стварэння асобнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай, паколькі ў дэканаце ёсць дзве парафіі, якія маюць такі тытул.
Быў разгледжаны каляндар дэканальных падзей на бліжэйшы час: 31 мая – фэст у Фашчаўцы (14.00), 9 чэрвеня – фэст у Чавусах (19.00), 13 чэрвеня – святкаванне парафіяльнай урачыстасці ў парафіі св. Антонія ў Магілёве (12.00), 29 чэрвеня – фэст у Шклове (12.00).