Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

 

Да духавенства, кансэкраваных асобаў, вернікаў Касцёла і людзей добрай волі.

 

Касцёл ва ўсім свеце трывае ў радасці перажывання святаў Нараджэння Пана нашага Езуса Хрыста. Яшчэ раз мы дзелімся з вамі гэтай радасцю, заахвочваючы, каб гэты перыяд не быў звязаны толькі са спажывецкасцю, але каб больш за ўсё меў духоўны характар. Таямніца, на якую паказвае нам сёння Касцёл у свята Святой Сям’і Езуса, Марыі і Юзафа, - гэта чарговая нагода, каб усвядоміць, што прыйсце Хрыста на свет было адзіным і непаўторным у сваёй велічы і значэнні для ўсяго чалавецтва. Сын Божы стаў Чалавекам, каб мы ўсе маглі стаць дзецьмі Божымі. Такім чынам, гэтая падзея паказвае на праўду, што кожнае новае жыццё – гэта святасць, бо калі мы з’яўляемся дзецьмі Божымі, то нашым Айцом з’яўляецца Бог, які Святы.

Нядзеля ў Актаве Божага Нараджэння Касцёл адзначае вельмі сімвалічнае свята – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа, якое з’яўляецца не толькі напамін непасрэдна пра гэтую Сям’ю, але і заклікам да святасці ў сваім асяроддзі, а асабліва сярод родных нам людзей. 

 

12 кастрычніка ў Ляскоўцы ўрачыста рапачаўся дзявяты год навучання ў «Школе сямейнага жыцця Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі».

З гэтай нагоды адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Іерарх благаславіў выкладчыкаў і слухачоў на новы навучальны год.

Понедельник, 28 Декабрь 2020 10:47

Папа абвясціў у Касцёле Год сям’і

Святы Айцец Францішак абвясціў аб правядзенні ў Касцёле Года сям’і, прысвечанага разважанню над Апостальскай адгартацыяй Amorislætitia, выдадзенай пяць гадоў таму. Ён пройдзе з 19 сакавіка 2021 г. па 22 чэрвеня 2022 г.

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).