Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Папа абвясціў у Касцёле Год сям’і

Оцените материал
(0 голосов)

Святы Айцец Францішак абвясціў аб правядзенні ў Касцёле Года сям’і, прысвечанага разважанню над Апостальскай адгартацыяй Amorislætitia, выдадзенай пяць гадоў таму. Ён пройдзе з 19 сакавіка 2021 г. па 22 чэрвеня 2022 г.

 

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу VaticanNews, перад малітвай «Анёл Панскі», якая адбылася 27 снежня, у нядзелю Святой Сям’і, у Ватыкане, Пантыфік заўважыў, што праз некалькі дзён пасля Божага Нараджэння літургія запрашае нас скіраваць позірк на Святую Сям’ю Езуса, Марыі і Юзафа.

 

«Цудоўна разважаць на тым фактам, што Божы Сын пажадаў мець патрэбу ў сямейным цяпле як і ўсе дзеці. Менавіта па гэтай прычыне сям’я з Назарэтaз’яўляецца сям’ёй-прыкладам, у якой усе сем’і свету могуць знайсці надзейны арыенцір і натхненне», — падкрэсліў Папа.

 

У Назарэце наступіла вясна чалавечага жыцця Божага Сына ў момант, калі Ён быў зачаты моцаю Святога Духа ў нявінным улонні Марыі, а ў гасцінных сценах дома ў Назарэце ў радасці прайшло дзяцінства Езуса, атуленага матчынай увагай Марыі і клопатам Юзафа, у якім Езус мог бачыць пяшчоту Бога, — дадаў Папа Францішак.

 

Паводле яго, «наследуючы Святую Сям’ю, мы пакліканы нанава адкрыць выхаваўчую каштоўнасць сямейнай ячэйкі: яна павінна быць заснавана на любові, што заўсёды адраджае адносіны, адкрываючы гарызонты надзеі».

 

«У сям’і можна спазнаць шчырае адзінства, калі яна з’яўляецца домам малітвы, калі пачуцці з’яўляюцца глыбокімі і чыстымі, калі прабачэнне пераважае над канфліктамі, калі штодзённая рэзкасць жыцця злагоджваецца ўзаемнай пяшчотай і спакойнай адданасцю Божай волі.

Так сям’я адкрываецца для радасці, якую Бог дорыць усім тым, хто здольны з радасцю даваць. У той жа час яна знаходзіць духоўную сілу, каб адкрывацца для знешняга свету, для іншых, для служэння братам, для супрацоўніцтва ў будаванні заўсёды новага і лепшага свету; і таму здольная станавіцца носьбітам добрых памкненняў; сям’ёй, якая евангелізуе праз прыклад жыцця», — сцвердзіў пастыр паўсюднага Касцёла.

 

Ён нагадаў, што нават калі ў сямейным жыцці здараюцца канфлікты, важна заўсёды завяршаць дзень прымірэннем, бо «халодная вайна, якая пачнецца на наступны дзень, вельмі небяспечная».

 

Ён заклікаў заўсёды захоўваць у сямейнай штодзённасці тры словы: «дазволь», «дзякуй» і «прабач».

 

Пантыфік зазначыў, што да евангелізацыі праз сям’ю нас заклікае сённяшняе свята Святой Сям’і Езуса, Марыі і Юзафа, зноў «прапануючы ідэал сужэнскай і сямейнай любові, як гэта было падкрэслена ў Апостальскай адгартацыі Amoris lætitia, пятая гадавіна абнародавання якой будзе адзначацца 19 сакавіка 2021 года».

 

У сувязі з гэтым Святы Айцец заклікаў прысвяціць Спецыяльны год разважанню над гэтым дакументам з дапамогай прапаноў і душпастырскіх інструментаў, якія будуць дадзены ў распараджэнне касцёльным супольнасцям і сем’ям.

 

«З гэтага моманту заклікаю ўсіх далучыцца да ініцыятыў, якія пройдуць на працягу Года і будуць каардынавацца Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

 

Даверым Святой Сям’і з Назарэта, асабліва святому Юзафу, клапатліваму мужу і бацьку, гэты шлях з сем’ямі ўсяго свету»,

— сказаў Папа.

 

Перад малітвай «Анёл Панскі» ён пажадаў, каб Панна Марыя дазволіла сем’ям усяго свету станавіцца ўсё больш і больш прывабленымі евангельскім ідэалам Святой Сям’і і такім чынам быць закваскай новага чалавецтва і канкрэтнай і паўсюднай салідарнасці.

 

Спецыяльны Год сям’і, прысвечаны разважанню над Апостальскай адгартацыяй Amoris lætitia, будзе ўрачыста распачаты ва ўрачыстасць святога Юзафа 19 сакавіка наступнага года і завершыцца святкаваннем Дзясятай сусветнай сустрэчы сeм’яў, якая пройдзе 22 чэрвеня 2022 г. у Рыме.

 

Паводле https://www.vaticannews.va/

 

 

Прочитано 284 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).