Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе духавенству і вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Пастырскае пасланне на Нараджэнне Пана 2022 года.
Дарагія браты і сёстры, запрашаем да супольнай малітвы ў інтэнцыі а. Віталія Чабатара, віцэ-дэкана і вікарыя парафіі св. Антонія ў Магілёве.
24-27 кастрычніка ў кляштары айцоў-кларэтынаў пры парафіі св. Антонія ў Магілёве адбыліся рэкалекцыі для святароў. Гэтая ініцыятыва стала магчымай дзякуючы старанням кс. кан. Андрэя Далянскага, які з’яўляецца духоўным айцом Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У нядзелю 23 кастрычніка, у першую гадавіну кананічнага ўступлення на пасаду мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскуп Юзафа Станеўскага, іерарх цэлебраваў святыя Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.