Духоўныя практыкаванні правёў а. Віталій Чабатар CMF. На распачацце ўдзельнікі разам прасілі моцы Духа Святога, каб перажыць час рэкалекцый належным чынам.
У парадку дня рэкалекцый было шмат пунктаў, якія дапамагалі сапраўды плённа выкарыстаць час: а 7 гадзіне распачынаўся Божы Афіцый (асаблівая малітва і просьба, малітва Касцёла разам з Хрыстом і да Хрыста, праз якую Касцёл ніколі не перастае ўзносіць малітвы і заахвочвае нас такімі словамі: «Праз Езуса будзем няспынна прыносіць ахвяру хвалы Богу») і ранішнія малітвы; пасля супольнага сняданку – тэматычная канферэнцыя, а ў 12 гадзін – Эўхарыстыя з рэкалекцыйнай навукай; а 15 гадзіне ўдзельнікі мелі магчымасць памаліцца разам Вяночкам да Божай Міласэрнасці, а таксама пачуць чарговую канферэнцыю; а 18 гадзіне адбывалася наступная частка распарадку дня – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, ружанцовая малітва і малітва Нешпарамі – Вячэрняй малітвай Паўсюднага Касцёла, каб «падзякаваць за тое, што нам было дадзена або за дабро, якое зрабілі».
Духоўнай літаратурай для духоўных практыкаванняў стала інструкцыя Кангрэгацыя да спраў Духавенства “Святар, пастыр і кіраўнік парафіяльнай супольнасці”, выдадзенай ў 2001г.
Важным момантам на заканчэнне рэкалекцый было тзв. “рэха слова”, калі святары маглі не толькі падзякаваць кларэтынам за магчымасць перажываць у іх кляштары асаблівыя дні засяроджанасці, але таксама падзяліцца тымі перажываннямі, якія ўзніклі, з мэтай сумеснага распазнання тых шляхоў, каб плённа служыць Богу і людзям у тых мясцінах, якія ім даручаны.
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/526-svyatarskiya-rekalektsyi-adbylisya-klyashtary-klaretyna#sigProGalleria03ebbea5dd