Як ужо вядома, а. Віталій быў затрыманы 17 лістапада. 18 лістапада адбыўся суд, на які не мелі магчымасці патрапіць прадстаўнікі Касцёла, і паводле рашэння суда а. Віталій атрымаў 15 сутак адміністратыўнага арышту. Канкрэтных падрабязнасцей (прычыны затрымання і абвінавачвання) невядомыя.
Малітва за Касцёл
Езу Хрыстэ, Касцёл святы – гэта Твая Божая справа. Учыні, каб паводле Тваёй волі быў ён адзіны, святы, паўсюдны і цалкам скіраваны да той дасканаласці, да якой Ты яго паклікаў.
Дай Касцёлу пастаянную жыццяздольнасць і чуйную ўвагу да знакаў часу, каб ён умеў усё спазнаць і ўсё добрае захаваць у кожным часе і ва ўсіх абставінах.
Учыні, каб сярод хрысціянаў любоў была галоўным прынцыпам, міласэрнасць – асабліваю рысаю, справядлівасць – хлебам штодзённым, мужнасць у справах – вернасцю, малітва – адпачынкам, радасць – узнагародаю.
Просім Цябе, каб Тваё Валадарства праўды і жыцця, святла і ласкі, справядлівасці, любові і спакою пашыралася і ўмацоўвалася з кожным днём. Амэн.
Малітва за святароў
Ойча Нябесны, Тваёй апецы давяраем нашых пастыраў, якія падаюць нам хлеб слова Божага і Хлеб Эўхарыстычны. Дай ім сілу для працы і айцоўскае сэрца, каб мы праз іх паслугу маглі дайсці да збаўлення вечнага. Амэн.
Даведка
А. Віталій Чабатар нарадзіўся 14.09.1981 ў г. Гродна
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1999 паступіў у духоўную семінарыю айцоў кларэтынаў, якую скончыў у 2006г.
Вечныя шлюбы прыняў 08.09.2004г., пасвячэнне прэзбітэрату - 20.05.2006г.
У першыя год святарства з’яўляўся вікарыем парафіі Беззаганнага Сэрца НПМ і св. Антонія Марыі Кларэта ў г. Лодзь (Польшча)
З 01.09.2007г. прызначаны вікарыем парафіі св. Антонія ў Магілёве.
Уваходзіў у склад Каардынацыйнай групы вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі ад моманту яе стварэння па 2019г.
24 студзеня 2018г. рашэннем №10/д/2018 Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша а. Віталій прызначаны віцэ-дэканам Магілёўскага дэканату.