13 чэрвеня, ва ўспамін св. Антонія, адбудзецца парафіяльнае свята ў парафіі айцоў кларэтынцаў, якія займаюцца пабудовай новай святыні (г. Магілёў, перасячэнне Астроўскага і Шмідта). Пачатак святкаванняў – урачыстая святая Імша а 12.00
31 мая ў парафіі св. Антонія г. Магілёва адбылася вельмі важная падзея – некалькі вернікаў першы раз у поўні ўдзельнічалі ў бескрывавай Ахвяры Езуса Хрыста, прынімаючы І святую Камунію.
31 мая 2015 года адбыўся парафіяльны фэст у касцёле Святой Тройцы ў Касцюковічах. На фэст сабраліся не толькі вернікі з Касцюковіч, але былі запрошаны госці з Крычава і Рубяжэвіч. Гэта быў сімвалічны жэст, бо Езус чакае ад нас, каб мы ўмелі супольна радавацца, цешыцца, спачуваць. Святая Тройца вучыць нас еднасці.…