На парафіяльную урачыстасць сабраліся большасць святароў Магілёўскага дэканату, а таксама святары Аршанскага дэканату Віцебскай вобласці, і шматлікія вернікі са Шклова, Княжыц, Магілёва, Мінску.
Перад Эўхарыстыяй адбылося асвячэнне новай копіі абраза Маці Божай Фашчаўскай, які з’явіўся дзякуючы старанням кс. Дзмітрыя Іванова, што выконваў раней пастырскае служэнне ў Шклове і апекаваўся Фашчаўкай.
Святую Імшу узначаліў біскуп Юрый Касабуцкі, які таксама прамовіў Слова Божае, падчас якога ўзгадаў асноўныя старонкі гісторыі велічнай фашчаўскай святыні, якая была самай вялікай каталіцкай святыняй на нашай зямлі.
Адметнай рысай святкавання стала таксама і тое, што багаслужэнне адбывалася ў новай капліцы, якая рамантуецца дзякуючы старанням кс. Аляксандра Шупенькі і парафіянаў. “Гэта вялікі крок наперад,” - зазначыў біскуп Юрый. “Дзякуючы руплівасці кс. Аляксандра, а таксама яго папярэднікаў, Фашчаўка ізноў будзе мець каталіцкую святыню”.
Фота: Таццяна Анкудзінава
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/200-asvyachenne-ikony-matsi-bozhaj-adbylosya-fashcha-tsy#sigProGalleriaf59c9c266e