15 красавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі прызначаны біскупскім вікарыем у Магілёўскай вобласці, адначасова застаючыся Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У пілігрымку адправяцца ў агульнай колькасці 1000 чалавек, вылет з Мінска адбудзецца ў розныя дні, пачынаючы з 21 чэрвеня. Праграма вылету і знаходжання на Святой Зямлі распрацавана так, каб 28 чэрвеня ўсе сустрэліся разам у Назарэце на асвячэнне абраза Маці Божай Будслаўскай.
4 сакавіка каталіцкі свет узгадвае святога Казіміра, каралевіча. Гэта – асаблівы дзень для парафіі св. Казіміра ў Магілёве, паколькі супольнасць адзначае парафіяльнае свята.